Створана раённая выбарчая камісія

gerbflag1Сумеснай пастановай прэзідыум раённага Савета дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт стварылі Сенненскую раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. У яе склад увайшлі 13 асоб.
Алена Дзергачова ўключана ў камісію ад раённай арганізацыі прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Алена Мяцеліца прадстаўляе раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Марыне Наваковіч давярае раённая арганізацыя ГА «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі». Ад раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК вылучаны у склад камісіі Іосіф Свістуноў, Уладзімір Стук — ад раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў рэкамендавала для ўключэння ў камісію Ядвігу Сыраваткіну. Тамара Цярэня і Сяргей Фарэйтараў уключаны ў склад камісіі ад працоўных калектываў адпаведна сярэдняй школы №2 г.Сянно і Сенненскага КУП меліярацыйных сістэм «Сенненскае ПМС». Марыя Хвошч, Тамара Судак, Алена Зайко, Таццяна Красноўская і Ніна Мурашкевіч уключаны ў склад камісіі ад грамадзян шляхам падачы заяў.
 Працаваць камісія будзе ў малой зале Сенненскага раённага выканаўчага камітэта (тэл. 4-42-30) з паштовым адрасам: 211120, г.Сянно, вул. Карла Маркса, д.2.

Ул. інф.