Лясная прыгажуня — на цэнтральнай плошчы

 IMG_2832_ У пераднавагоднія дні клопатаў у работнікаў усіх раённых службаў прыбаўляецца. У тым ліку ў камунальнікаў, якія павінны ў бліжэйшыя дні ўстанавіць ёлкі на плошчах райцэнтра, Багушэўска і ўсіх аграгарадкоў. І не проста ўстанавіць, а выбраць у лесе для кожнага населенага пункта сваю, спілаваць, даставіць да месца прызначэння і ўстанавіць. За ўсім гэтым важным працэсам, а як сказаць інакш, калі ад яго залежыць настрой многіх людзей, сёлета сачылі і супрацоўнікі рэдакцыі. Больш таго, наш фотакарэспандэнт Андрэй Мурашэвіч пабываў разам з камунальнікамі ў лесе.IMG_2914_

Прыкмецілі галоўную раённую ёлку «леснікі» брыгады Сяргея Канюшэўскага, калі займаліся нарыхтоўкай дроў у адным з кварталаў Ульянавіцкага лясніцтва. Іх выбар быў адобраны. І ў адзін з нядаўніх дзён, калі ўсталявалася дадатная тэмпература паветра, была праведзена аперацыя «лясная прыгажуня». IMG_2931_
— Плюсавая тэмпература паветра паспрыяла, каб галіны елкі менш ламаліся, — растлумачыў Мікалай Кротаў, намеснік дырэктара РУП ЖКГ па ідэалагічнай рабоце.
Атрымалася, як задумвалі. Галоўная ёлка раёна на цэнтральнай плошчы Сянно сапраўды выглядае прыгажуняй, быццам сышла з навагодняй паштоўкі. Даставіць у горад навагодні сімвал камунальнікам дапамагалі будаўнікі, міліцыя — усе службы, чыя спатрэбілася дапамога. і ад гэтага зімовае свята яшчэ цяплей.

Наш кар.