Валанцёрства: сучаснасць і перспектывы

У раёне прайшла сустрэча прадстаўнікоў ініцыятыўных груп Сенненшчыны, якая была праведзена ў форме «круглага стала» «Валанцёрская і дабрачынная дзейнасць пажылых як рэсурс сацыяльнага развіцця раёна» і прысвячалася Міжнароднаму дню валанцёраў.

На мерапрыемства таксама былі запрошаны начальнікі і супрацоўнікі аддзелаў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, іншыя зацікаўленыя асобы.
Адкрыла сустрэчу і прадставіла яе ўдзельнікаў старшыня Сенненскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Святлана Языкова.
З прывітальным словам выступіла намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна.
Пра работу ініцыятыўных груп «Родник» і «Жыць у радасць» расказалі іх кіраўнікі Ніна Мяцеліца і Галіна Секачова.
Аб узаемадзеянні мясцовых органаў улады з раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў актывізацыі  дзейнасці ініцыятыўных груп расказала старшыня Ходцаўскага сельвыканкама Вольга Шчарбакова. Выступленне старшыні Нямойтаўскага сельвыканкама Анатоля Бараноўскага тычылася ўдзелу пажылых людзей, аб,яднаных суполкай «Мы разам!»,  у вырашэнні пытанняў мясцовага жыцця.
«Супрацоўніцтва моладзі і ініцыятыўных груп у вырашэнні сацыяльных праблем» — так гучала тэма выступлення першага сакратара РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Марыны Наваковіч.
У рабоце «круглага стала» прыняла ўдзел каардынатар па рабоце з суполкамі Віцебскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Таццяна Дробыш, якая пазнаёміла з перспектывамі развіцця дзейнасці з актыўным удзелам уразлівых у жыцці суполак.

 Падрабязны матэрыял пра мерапрыемства чытайце ў наступных нумарах.

 Таццяна Буракова.