На ўсякі пажарны выпадак

P1200634_На тэрыторыі Студзёнкаўскага і Машканскага сельсаветаў супрацоўнікі Сенненскага РАНС і Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС правялі сумесны рэйд, у час якога правяралі проціпажарны стан жылля.

Спецыялісты МНС наведалі шматдзетныя і ненадзейныя сем’і, адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў, асоб, што вядуць асацыяльны лад жыцця. Увага  была скіравана на стан жылых памяшканняў, печаў, электраправодкі.
У ходзе праведзеных мерапрыемстваў у адносінах да 9 грамадзян пачаты адміністрацыйныя працэсы.
Падобныя праверкі сёлета праходзяць не ўпершыню. Некалькі месяцаў назад супрацоўнікі МНС пабывалі ў  Машканах, Масорах, Янове, Літусаве.

Ірына ГАРБАЧОВА.
НА ЗДЫМКУ: прадстаўнікі абласнога ўпраўлення МНС разам з першым намеснікам начальніка Сенненскага РАНС Андрэем Рогавым і ветэранам пажарнай службы Аляксандрам Малчанавым абмяркоўваюць план і маршрут рэйда.
Фота аўтара.