Нельга выкінуць, толькі вывезці

IMG_2554_У рэдакцыю «ГС» часта звяртаюцца прыватныя домаўладальнікі з просьбай расказаць, што ім рабіць з адходамі з прысядзібных участкаў.

На пытанне адказвае Галіна Саракалетава, начальнік участка па добраўпарадкаванні Сенненскага РУП ЖКГ: «Пазбавіцца ад такога смецця можна розным чынам. Калі вы вырашылі вывезці яго на палігон бытавых адходаў, можаце разлічваць на дапамогу прадпрыемства. Наша паслуга платная, за гадзіну карыстання Т-25 прыйдзецца заплаціць 62 900 рублёў, за МТЗ-82, калі трэба вывезці шмат смецця, — 132 тыс. рублёў».
Сумы немаленькія. Аднак калі скааперыравацца з суседзямі, будзе не так дорага.
За парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, згодна з арт.21.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаны штраф у памеры 5-ці базавых велічынь для фізічных асоб, ад 5 да 20 — для індывідуальных прадпрымальнікаў, ад 10 да 20 — юрыдычных асоб.

Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.