Добры сем’янін, руплівы гаспадар

IMG_1035_Больш за трыццаць гадоў працоўнага стажу за плячыма механізатара ААТ «Бяленева» Анатоля Гарбачова (на здымку). На пенсіі вясковец ужо дзясяты год, але і сёння моцна трымае «баранку» трактара ў сваіх руках.
Яго працавітасць і безадказнасць ацаніў кожны, хто хоць раз сутыкаўся з Анатолем Піліпавічам. Для простага і сціплага работніка праца на зямлі — не толькі спосаб  заробку. Гэта любая яго сэрцу справа.
Разам з жонкай нарадзілі і вырасцілі пяцёра дзяцей. Сёння цешаць бабулю і дзядулю ўжо чацвёра ўнукаў.
Як належыць дбайнаму гаспадару, ён трымае невялікую прысядзібную гаспадарку. А вось з хобі ў Анатоля Піліпавіча — «ціхае паляванне» на грыбы.

  Ірына ГАРБАЧОВА.
Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.