Бясцэннае імя настаўнік

IMG_1579_«В день осенний, когда у порога задышали уже холода, школа празднует День педагога — праздник мудрости, знаний, труда…».
 Такімі словамі ў канцэртнай зале раённага Дома культуры распачалося ўрачыстае свята, прысвечанае Дню настаўніка.

Напачатку мерапрыемства работнікаў сферы адукацыі Сенненшчыны з прафесійным святам шчыра павіншаваў старшыня райвыканкама Віктар Цапота: «У вашай прафесіі няма выпадковых людзей, бо быць педагогам — гэта прызванне. Перамогі школьнікаў на рэспубліканскіх, абласных конкурсах і алімпіядах, паступленне іх у прэстыжныя вузы краіны — гэта вынік працавітасці, прафесіяналізму і адданасці справе кожнага настаўніка». Прыгадаў Віктар Уладзіміравіч, што сёлета сваю дзейнасць працягнулі 27 устаноў адукацыі раёна, у якіх вучацца 2414 дзяцей. Педагагічная суполка Сенненшчыны налічвае больш 600 чалавек і з’яўляецца прыкладам актыўнасці, ініцыятывы і наватарства. Раённы выканаўчы камітэт робіць многае для стварэння належных умоў пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу. Толькі ў гэтым годзе было закуплена 3 аўтобусы, набыта вучэбнага і спартыўнага абсталявання на суму больш за 400 млн рублёў. У раёне запатрабаваны педагагічны клуб «Залаты колас», куды ўваходзяць вопытныя і высокапрафесійныя педагогі, пераможцы конкурсаў «Настаўнік года». IMG_1490_
За ўмацаванне матэрыяльнай базы, актыўную і эфектыўную работу ў сістэме адукацыі раёна з рук Віктара Цапоты Ганаровую грамату райвыканкама атрымаў Юрый Усачоў, дырэктар ДУА «Багушэўская санаторная школа-інтэрнат Сенненскага раёна».
Цырымонію ўзнагароджання працягнулі намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Аніськовіч, а таксама Алена Дзергачова, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі.
Дарылі добры настрой у той дзень і артысты раённага Дома культуры, дзіцячай школы мастацтваў, выхаванцы Сенненскага РЦДіМ. А яшчэ павіншаваць сенненскіх педагогаў прыехалі артысты з Віцебскай дзяржветакадэміі разам з даўнім сябрам Сенненшчыны, спеваком Глебам Лапіцкім.
Кветкі, шквал пажаданняў і пазітыўных эмоцый атрымалі настаўнікі раёна. Аднак свята доўжыцца адзін дзень і ўжо з панядзелка кожны з іх вярнуўся ў школу, каб працягнуць даваць веды сваім вучням. Як справядліва выказалася Тамара Канашчанка, настаўніца Багушэўскай другой школы: «Мы, учителя, навечно призваны к доске!»

Ірына ГАРБАЧОВА.
 НА ЗДЫМКАХ: сям’я Мірановіч з Літусава — настаўніцкая дынастыя;
  З. Фаміна ўручае грамату В. Віннік, настаўніцы СШ № 2 г. Сянно.

Фота
Андрэя МУРАШЭВІЧА.