Сенненцы у лідарах

 з узнагародамі (злева направа) Артур Прусаў, Аліна Круглянкова, Раман Мацкевіч;

з узнагародамі (злева направа) Артур Прусаў, Аліна Круглянкова, Раман Мацкевіч;

Не раз на шматлікіх спартыўных спаборніцтвах сенненскія спартсмены заяўлялі пра сябе. Вось і на гэты раз нашы землякі даказалі сваё лідарства.

На чэмпіянаце Віцебскай вобласці па летнім біятлоне ўраджэнцы Сенненшчыны, якія ўваходзяць у спісачны склад нацыянальнай зборнай па біятлоне (мужчыны), занялі ўсе прызавыя месцы на п’едэстале пераможцаў. У прыватнасці, 1 месца заваяваў Арцём Гардзецкі, 2 — Аляксандр Кнацько, 3 — Павел Пазняк.
Таксама прызёрамі першынства Віцебскай вобласці па летнім біятлоне сярод школьнікаў у сваёй узроставай групе сталі Аліна Круглянкова (1 месца), Артур Прусаў (2 месца) і Раман Мацкевіч (3 месца). Нядрэнна выступілі Віталь і Аляксандр Ніркі. Абодва сталі чацвёртымі.
Дарэчы, усе гэтыя дзеці займаюцца ў Сенненскай СДЮШАР, дзе прафесійныя трэнеры дапамагаюць ім праявіць і развіць спартыўныя здольнасці. Нагадаем, што зараз ва ўстанове праводзяцца наборы на аддзяленні па лёгкай атлетыцы, грэка-рымскай барацьбе і біятлоне.

 Ірына ГАРБАЧОВА.