Надомнае абслугоўванне — выхад для нямоглага

бабулька

Калі чалавек малады, адносна здаровы і паспяховы, яму не хочацца думаць, што некалі прыйдзе іншы час —  падкрадзецца старасць, а з ёй хваробы і роспач ад бездапаможнасці. Асабліва цяжка старым, калі паблізу няма родных, якія б маглі дапамагчы, ці яны не хочуць гэтага рабіць (бывае, на жаль, і так). 

Пра такіх людзей паклапацілася дзяржава. У кожным рэгіёне краіны створаны цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Іх дзейнасць накіравана на арганізацыю комплекснага абслугоўвання асобных грамадзян і сямей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі ад 26 студзеня 2013 года №11 «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, аказваючымі сацыяльныя паслугі», Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна аказвае паслугі грамадзянам, якія дасягнулі 60 гадоў, і старэйшым, а таксама інвалідам І і ІІ групы. У Цэнтры створаны 7 аддзяленняў. Адно з іх — аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму.

Сёння мы гутарым з Ірынай Сочневай, выконваючай абавязкі загадчыцы.
— Ірына Віктараўна, чым займаецца аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму?
— Адд

зяленне выяўляе грамадзян (з ліку непрацаздольных), якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе,і аказвае ім сацыяльныя паслугі на даму. Аказваем, па жаданні нашых падапечных, і дадатковыя платныя сацыяльныя паслугі.
— Як стаць кліентам вашага аддзялення?
— Сацыяльныя паслугі прадастаўляюцца на падставе звароту грамадзяніна ці яго законнага прадстаўніка, пасля чаго праводзіцца абследаванне адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян спецыялістамі Цэнтра.
Пры звароце ў наша аддзяленне трэба прадаставіць асабістую заяву; дакумент, які засведчвае асобу; пасведчанне, якое дае правы на льготы; пасведчанне інваліда ці даведку медыка-рэабілітацыйнай камісіі аб групе інваліднасці.
— Паслугі аддзялення платныя?
— Сацы

яльнае абслугоўванне і прадастаўленне сацыяльных паслуг ажыццяўляюцца на бязвыплатнай аснове і на аснове аплаты. Цэны зацвярджаюцца Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам.
Сацыяльнае абслугоўванне і сацыяльныя паслугі бясплатна прадастаўляюцца малазабяспечаным адзінокім грамадзянам, даход якіх не перавышае 100% бюджэту пражытачнага мінімуму; малазабяспечаным адзінокім сем’ям, даход якіх не перавышае 100% бюджэту пражытачнага мінімуму.
Часткова аплачваюць абслугоўванне і паслугі адзінокія непрацаздольныя грамадзяне і сем’і, сярэднедушавы даход якіх не перавышае 200% бюджэту пражытачнага мінімуму. На ўмовах поўнай аплаты ажыццяўляецца абслугоўва
нне і аказанне паслуг непрацаздольным грамадзянам (сем’ям), якія маюць дзяцей працаздольнага ўзросту, абавязаных па законе іх утрымліваць, а таксама грамадзянам, даход якіх перавышае 200% бюджэту пражытачнага мінімуму.
Цэнтр заключае дагавор з грамадзянінам ці з яго законным прадстаўніком, з сям’ёй. У ім вызначаюцца аб’ём абслугоўвання і віды паслуг, тэрміны, у якія яны павінны быць прадастаўлены, парадак і размер іх аплаты, а таксама адказнасць бакоў.

Больш падрабязную інфармацыю пра тое, як аформіцца на надомнае абслугоўванне, а таксама адказы на іншыя пытанні аб рабоце Цэнтра можна атрымаць па адрасе: г.Сянно, вул.Савецкая, д.6 (кантактныя тэлефоны: 4-89-84, 4-30-85, 4-41-74.

Гутарыла Таццяна Буракова.