Гул матацыклаў, жывая музыка і байкеры

IMG_8538_

 

«Мотаўдар-2013», які прайшоў у  райцэнтры, сабраў больш за 100 байкераў. Гэта акцыя з удзелам гасцей з замежжа была праведзена ў памяць аб буйнейшай у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны танкавай бітве, што адбылася ў ліпені 1941 года пад Сянном. 

У гэты дзень вуліцы горада поўніліся гулам матацыклаў. Людзей у скураной вопратцы і берцах можна было ўбачыць усюды.
Праграма сёлетняга «Мотаўдару» называлася «Супрацьстаянне».
На цэнтральнай плошчы горада прайшоў мітынг, у час якога ўспомнілі падзеі ліпеня 1941 года пад Сянном, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у гады вайны. Перад жыхарамі і гасцямі раёна выступілі Павел Галавач, член абласнога арганізацыйнага камітэта па правядзенні акцыі «Мотаўдар-2013», і Уладзімір

Стук, старшыня Сенненскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў».IMG_8611_

У памяць аб танкавай бітве і яе героях-удзельніках байкеры і прадстаўнікі раённай улады ўсклалі вянкі ля мемарыяла на Камсамольскай плошчы і ля помніка воінам-вызваліцелям у цэнтральным скверы.
Пра танкавую бітву пад Сянном памятаюць не толькі байкеры. Падчас мерапрыемства былі ўзнагароджаны пераможцы раённых конкурсаў сачыненняў і малюнкаў, што праводзіліся сярод навучэнцаў устаноў адукацыі і былі прысвечаны гэтай падзеі. Ганаровыя граматы ад Mota Rezervation за подпісам Алега Усціновіча, байкера, аднаго з арганізатараў «Мотаўдара», і памятныя сувеніры ад РК ГА «БРСМ» атрымалі Віка Салодкіна, вучаніца СШ №1 г.Сянно, Алёна Ярмоленка (Нямойтаўская ДССШ), Уладзіслаў Піва (Алексініцкая школа) — за лепшыя сачыненні; Ія Марчанка і Ліза Галенка з СШ №1 г.Сянно, Наталля Еўсейчык з Багушэўскай СШ №2, — за малюнкі.IMG_8505_

Пасля афіцыйнай часткі паказальнае выступленне «Бітва матораў» на «жалезных канях» прадставілі стантрайдэры (каскадзёры) з г.Гомеля, якія занялі пятае месца ў Еўропе ў спаборніцтвах па трукавай яздзе на матацыклах. Мяркуючы па гучных выкліках з натоўпу «Брава!», хлопцам удалося здзівіць публіку сваёй умелай і непрадказальнай яздой на матацыклах.

 

На цэнтральнай плошчы горада былі прадстаўлены матацыклы ручной зборкі. Паглядзець, даць сваю адзнаку тэхніцы, больш таго, сфатаграфацца ля байкаў маглі ўсе жадаючыя абсалютна бясплатна.

Была і музыка, без якой проста не магчыма ўявіць сапраўднага байкера. Жывы рок-канцэрт «Дзякуй Дзеду да перамогу», які далі групы «Нечётный ряд» і «Денатурат» (г.Віцебск), сабраў шмат гледачоў.
Як адзначыў Саня, так назваў сябе прадстаўнік байкерскай браціі, кіламетры дарог не павінны быць перашкодай, каб хоць раз у год, сабраўшыся разам, мы ўшанавалі памяць продкаў, якія дзеля нашай будучыні ахвяравалі сабой.

Па традыцыі ў другой палове дня байкерскі злёт працягнуўся на Бярозкаўскім возеры, дзе былі арганізаваны конкурсна-забаўляльная праграма, рок-канцэрт. Завяршылі дзейства грандыёзны феерверка і лазерна-піратэхнічнае шоу «Прывідны гоншчык».
P.S. У час свята ніхто з удзельнікаў і гледачоў не пацярпеў. За бяспеку людзей адказвалі супрацоўнікі АДАІ Сенненскага РАУС.

Ала ЯКАЎЛЕВА.