Правілы для бацькоў і дзяцей
Летняя пара, якую большасць людзей з нецярпеннем чакае, каб адпачыць з роднымі на ўлонні прыроды, нярэдка абарочваецца трагедыямі, што здараюцца на дарогах, вадзе, па неасцярожнасці, няведанні. Як сведчыць статыстыка, сярод пацярпелых ёсць дзеці, якіх кінулі без нагляду, не папярэдзілі, не навучылі…
Дарослымі, у тым ліку супрацоўнікамі спецыяльных службаў, робіцца шмат для бяспекі дзяцей. Нядаўна ў рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Увага, дзеці!» супрацоўнікамі аддзялення ДАІ Сенненскага РАУС сумесна з прадстаўнікамі Аддзялення Дэпартамента аховы г.Сянно праведзена акцыя «Дзіця—пасажыр!» Яе мэтай з‘яўляецца прафілактыка дарожна—транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей—пасажыраў.
У час летніх канікул супрацоўнікі аддзялення ДАІ звяртаюць пільную ўвагу на перавозку дзяцей у аўтатранспарце: наяўнасць спецыяльнага дзіцячага крэсла, выкарыстанне рамянёў бяспекі.
У ходзе акцыі было праверана 12 аўтамабіляў. У дачыненні да аднаго вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол за перавоз дзіця да дванаццаці гадоў на пярэднім пасажырскім крэсле. Астатнім бацькам-вадзіцелям былі ўручаны памяткі правілаў перавозкі дзяцей у транспартных сродках.
Ірына ГАРБАЧОВА.
Фота аўтара.