Вясеннія ярмаркі запрашаюць сенненцаў

Ва ўсіх гарадах вобласці, райцэнтрах, іншых буйных населеных пунктах у вясновы перыяд будуць арганізаваны ярмаркі.

 

 

 

20 і 27 красавіка пакупнікам прапануюць бульбу і пладоваагароднінную прадукцыю ўраджаю мінулага года, насенную бульбу, садова-агародны інвентар, саджанцы пладова-ягадных культур, мінеральныя ўгнаенні, будаўнічы матэрыял, іншыя групы тавараў. 4 мая ярмарачныя прылаўкі набудуць перадвелікодную афарбоўку. Шырока гандаль развернецца 9 мая ў месцах святкавання Дня Перамогі.

На Сенненшчыне ярмаркі пройдуць па распрацаваным графіку: 20 красавіка — у райцэнтры, Багушэўску, Нямойце, Янове, Ходцах і Какоўчыне; 26 — Студзёнцы, Літусаве; 27 — Сянне, Багушэўску, Машканах, Белай Ліпе; 28 — у Сянне. Продаж тавараў будзе пачынацца з 10.00, а ў Студзёнцы, Літусаве і Какоўчыне — 11.00.

Па інфармацыі, атрыманай з эканамічнага аддзела райвыканкама, аснову гандлю ў населеных пунктах раёна складуць насенне бульбы, цыбулі, іншых гароднінных культур, кветак. Будуць рэалізоўвацца саджанцы пладовых кустоў, яблынь, груш, поліэтыленавая плёнка, угнаенне, грунты, сродкі аховы раслін, свежая агародніна, натуральны мёд. Райспажыўтаварыства абяцае максімальна прадставіць уласную прадукцыю. Л. ІЎЕЎ.