На базе аддзялення дзённага знаходжання Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна пачаў працаваць клуб для пажылых

Людзі паважанага ўзросту маюць магчымасць займацца тут дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, асвойваць камп’ютар. У працэсе зносін з наведвальнікамі аддзялення пенсія­неры дзеляцца сваім жыццёвым вопытам з моладдзю.

 У клуб прымаюцца ўсе  творчыя і актыўныя пажылыя людзі. Знаходзіцца аддзяленне дзённага знаходжання ў будынку былога вучэбна-вытворчага камбіната (вул. Кастрычніцкая, 91).                                                         

  Таццяна БУРАКОВА.