Дзякуючы спецскрыням сенненцы здалі 4 тоны шкла

Як паведамляла ўжо «ГС», на тэрыторыі Сянно і Багушэўска ўстаноўлены чатыры кантэйнеры для некандыцыйнага (бітага) шкла і бутэлек (два — у райцэнтры і два — у гарпасёлку). З моманту іх устаноўкі прайшло паўгода.

 Ці карыстаюцца жыхары гэтым новаўвядзеннем? Адказ на пытанне мы атрымалі ў аддзеле нарыхтовак райспажыўтаварыства. Як расказаў яго кіраўнік Віктар Печанькоў, за мінулы год на Віцебскае перапрацоўчае прадпрыемства адпраўлена 4 тоны «шкляной» сыравіны. Гэта значная лічба, зазначыў Віктар Генрыхавіч. Аднак у яе ўваходзіць не толькі шкло з кантэйнераў, але і «непрыёмныя» бутэлькі, што збіраліся ў мяшкі, працаваць з якімі намнога зручней, чым са спецскрынямі, лічаць у аддзеле нарыхтовак.

 Таццяна Буракова.