Пракаціліся… да бальнічнага ложка

На вуліцы Кастрычніцкай райцэнтра адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

 17 лютага, каля 23.00 жыхар Віцебска, 1990 года нараджэння, знаходзячыся за рулём Volkswagen jetta пры здзяйсненні абгону спадарожнага транспартнага сродку, не справіўся з кіраваннем. У выніку чаго сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем, што стаяў на абочыне праезнай часткі. Вадзіцель і двое пасажыраў, якія знаходзіліся ў машыне Volkswagen jetta, з  цялеснымі пашкоджаннямі былі дастаўлены ў Сенненскую ЦРБ.

 Па дадзеным факце праводзіцца праверка.