Дзе і па чым на Сенненшчыне можна набыць навагоднюю ёлку
Хутка Новы год. Аднак ужо цяпер трэба задумацца, дзе будзеце набываць навагоднюю ёлку.
— Продаж лясных прыгажунь пачнецца пасля 20 снежня, — паведаміў Віталь Папоў, начальнік лесапункта Багушэўскага лясгаса. — Іх кошт у гандлёвых арганізацыях і на складах лясніцтва будзе значна адрознівацца.
У гэтым годзе лясгас плануе рэалізаваць каля 5-6 тысяч навагодніх ёлак.
Напярэдадні Новага года ў горадзе Сянно і гарадскім пасёлку Багушэўск пройдуць ёлачныя кірмашы.
Кошт на лясную прыгажуню са склада ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» будзе складаць: да 1 м — 25 тыс. рублёў; да 2 м — 33 тыс. рублёў; да 3 м — 50 тыс. рублёў; да 4 м — 73 тыс. рублёў; да 5 м — 110 тыс. рублёў; больш за 5 м — 215 тыс. рублёў.
Рознічная цана ў гандлёвых кропках за навагодняе дрэўца адпаведнай вышыні складзе: 30 тыс.; 40 тыс.; 67 тыс.; 95 тыс.; 155 тыс. Ёлкі вышэй за 5 метраў у рознічны гандаль пастаўляцца не будуць.
Ірына ГАРБАЧОВА.