Хто на Сенненшчыне прыгажэйшы

Чый адміністрацыйны будынак лепш падрыхтаваны да калядаў і Новага года?

 Адказаць на гэтыя пытанні дапаможа распараджэнне старшыні райвыканкама, згодна з якім у раёне праводзіцца агляд-конкурс на лепшае афармленне горада і населеных пунктаў у сувязі з надыходам святаў.  Кіраўні­кам арганізацый, прадпрыемстваў прадпісана  ўпрыгожыць адпаведным чынам адміністрацыйныя будынкі і тэрыторыю вакол іх.

 Конкурс рэкамендавана правесці на ўсіх адміністрацыйных тэрыторыях і па галінах. Лепшыя арганізацыі і ўстановы будуць адзначаны. Вынікі раённага агляду-конкурсу падсумуе спецыяльна створаная камісія.