Спажыўкааперацыя прапануе сенненцам

Выстаўкі-продажы

 У магазінах райспажыўкааперацыі праходзяць пераднавагоднія дні скідак, распродажы і выстаўкі-продажы нехарчовых тавараў (у тым ліку і зімовага асартыменту).

Ёлачныя цацкі 

 Ідзе расшыраны гандаль ёлачнымі ўпрыгожваннямі, дзіцячымі цацкамі, навагоднімі карнавальнымі касцюмамі. Упрыгожанні для лясной госці, галоўнай гераіні святаў, можна набыць не толькі ў магазінах райцэнтра і гарадскога пасёлка, але і ў вясковых крамах.

Навагоднія падарункі

 Гарадскія і вясковыя гандлёвыя прадпрыемствы прапаноўваюць пакупнікам падарункавыя наборы, дзіцячыя навагоднія падарункі.

 Нягледзячы на тое, што да Новага года засталося яшчэ паўмесяца, арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы закупляюць цукеркі і іншыя салодкія пачастункі для  дзяцей работнікаў. Магазіны спажыўкааперацыі прымаюць заяўкі на камплектаванне падарункаў.

Рабіце заказы на паўфабрыкаты…

 Прадпрыемствы грамадскага харчавання прымаюць ад насельніцтва заказы на паўфабрыкаты, кулінарныя вырабы, вяндліну. 

…і святочныя

вечары

 Актыўна скарыстоўваюць сенненцы такую паслугу райспажыўтаварыства, як правядзенне навагодніх вечароў. Прадпрыемствы грамадскага харчавання прынялі ўжо заказы больш як на 230 месцаў.

   Таццяна Буракова.