Райвыканкам назваў лепшых працаўнікоў

(Працяг. Пачатак у №№ 96, 97).

Сярод аператараў машыннага даення пераможцамі прызнаны Тамара Буявец з ПП «Дружбінец», якая надаіла 6461 кілаграм малака ад каровы — першае месца; Наталля Прыстаўка з ПП «Дружбінец», якая надаіла 6143 кілаграмы малака ад каровы — другое месца; Марыя Грыбкова з ДП «Саўгас імя Машэрава», якая надаіла 5487 кілаграмаў малака ад каровы — трэцяе месца. Сярод аператараў па адкорме буйной рагатай жывёлы першае месца прысуджана  Святлане Рабчынскай з ПП «Дружбінец», гадаванцы якой прыбаўлялі ў вазе ў суткі па 893 грамы. Другое месца ў Канстанціна Шубкі з ААТ «Студзёнка», сярэднясутачныя прывагі  ў групе жывёлы, якую ён даглядае, дасягнулі 828 грамаў.

 Трэцяе месца ў гэтай намінацыі не прысуджалася.

 Сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы першае месца прысуджана Юрыю Самадуроўскаму з саўгаса імя Машэрава (сярэднясутачныя прывагі склалі 919 грамаў). Другое месца — у Сяргея Прыстаўкі з гэтага ж прадпрыемства (907 грамаў у суткі). Трэці вынік паказалі Валянціна Скварцова і Вольга Мірановіч з ААТ «Літусава».

 Сярод аператараў па адкорме свіней найлепшы вынік у Аксаны Краўчанка з ДП «Саўгас імя Машэрава», якая дасягнула 602 грамаў сярэднясутачных прываг. Сярод аператараў па вырошчванні свіней найлепшыя вынікі  ў Наталлі Ільюшэнка і Алесі Ляхоўскай. Яны атрымалі адпаведна па 285 і 286 грамаў сярэднясутачных прываг пры захаванасці 96,5 % пагалоўя.

 Сярод камбайнераў і экіпажаў камбайнаў пераможцамі прызнаны Аляксей Гарбачоў з ВДМС, які на камбайне КЗС-10К намалаціў 1434,4 тоны зерня; Барыс Гарнак з гэтай жа гаспадаркі  —  на камбайне КЗС-10К намалаціў 1262 тоны зерня; экіпаж  зернеўборачнага камбайна КЗС-1218 ПП «Дружбінец» у складзе Ігара і Уладзіслава Рукаляў, які намалаціў 1156,9 тоны збожжа; экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС-1218 ПП «Дружбінец» у складзе Аляксандра і Яўгена Пашкевічаў, які намалаціў 1125,1 тоны зерня; экіпаж камбайна КЗС-1218 ПП «Дружбінец» у складзе Васіля і Андрэя Бірулі­ных, які намалаціў 1111 тон; экіпаж КЗС-1218 ДП «Саўгас імя Машэрава» ў складзе Руслана Загорскага і Яўгена Званкова, які намалаціў 1108 тон; экіпаж КЗС-1218 ААТ «Сенненскі райаграсервіс» у складзе Валерыя Петухова і Аляксандра Радкевіча, які намалаціў 1081,6 тоны збожжа; Віктар Мялешка з ПП «Дружбінец», які на камбайне КЗС 1218 намалаціў 1044 тоны збожжа; экі­паж КЗС-1218 ААТ «Ульянавічы» ў скла­дзе Уладзіміра Шабаліна і Дзяніса Астаповіча, які намалаціў 1033 тоны збожжа; экіпаж КЗС-1218 ДП «Саўгас імя Машэрава» ў складзе Андрэя і Дзяніса Бяляевых, які намалаціў 1003 тоны збожжа.                      (Працяг будзе).