Асцярожна! Петарда!

Сустракаць Новы год можна і з феерверкам, аднак неабходна памятаць і прытрымлівацца элементарных правілаў бяспекі, што дазволіць пазбегнуць траўм.

 А  яшчэ міліцыянеры  не рэкамендуюць сенненцам набываць піратэхніку з рук.

 Па словах Юрыя Пракапенкі, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Сенненскага РАУС, у  Беларусі   не забаронены продаж  піратэхнічных  вырабаў бытавога прызначэння. Набыць іх можна ў спецыялізаваных магазінах альбо  секцыях. Дзецям да 16 гадоў такі тавар прадаваць забараняецца.

 Выкарыстанне піратэхнікі ў грамадскіх месцах расцэньваецца як дробнае хуліганства і караецца штрафам у памеры ад дзвюх да трыццаці  базавых велічынь альбо адміністрацыйным  арыштам да 15 сутак.                                  

Ала ЯКАЎЛЕВА.