Беліцкі сельсавет Сенненскага раёна змяніў адрас і кіраўніка

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным устройстве Рэспублікі Беларусь» рашэннем №155 ад 31 кастрычніка 2012 года, зарэгістраваным у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада гэтага года, адміністрацыйны цэнтр Беліцкага сельсавета з вёскі Старая Беліца перанесены ў аграгарадок Полымя.

Акрамя гэтага, выконваючым абавязкі старшыні Беліцкага сельскага Савета дэпутатаў, прызначаны Аляксандр Уладзіміравіч Абушкевіч, які да апошняга часу ўзначальваў РК ГА «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі».