У Сенненскай племстанцыі новы кіраўнік

Венгроўская Ніна Віктараўна загадам па РУП «Віцебскае племпрадпрыемства» прызначана дырэктарам філіяла «Сенненская племстанцыя».

 Ніна Віктараўна нарадзілася ў г.Сянно, у 1960 годзе. У 1984 годзе скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут  па  спецыяльнасці «ветэрынарыя». Працавала старшым ветурачом калгаса імя Кірава Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці, дырэктарам Астравецкай ветбаклабараторыі. У 1989 годзе вярнулася на радзіму. працавала ўрачом першай катэгорыі,  начальнікам комплексу па адкорме буйной рагатай  жывёлы Віцебскай эксперыментальнай гаспадаркі  і Сенненскага райаграсэрвіса. З 2004 года працавала галоўным заатэхнікам Сенненскай райплемстанцыі.