Сенненская станцыя дыягностыкі прапануе новую паслугу

З сярэдзіны лістапада новую паслугу арганізацыям і індывідуальным уладаль­нікам аўтатранспартных сродкаў аказвае Сенненская станцыя дыягностыкі. Тут пачалі рабіць тэхнічны агляд прычэпаў і паўпрычэпаў агульнай тэхнічнай масай больш за 10 тон (катэгорыя О4).

 Гэта павінна прыцягнуць большую колькасць мясцовых кліентаў, якім не трэба будзе «ганяць» свае велікагрузныя аўтатранспартныя сродкі на іншыя дыягнастычныя станцыі. Магчыма, зацікавяцца новай паслугай сенненскіх аўтадыягностаў і суседзі.