У Сенненскай ЖКГ новы кіраўнік

КІШКОВІЧ Васіль  Міхайлавіч назначаны 23 кастрычніка 2012 года па ўзгадненні з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, упраўленнем жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама на пасаду дырэктара Сенненскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

 Васіль Міхайлавіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў в. Ульянавічы Сенненскага раёна. Адукацыя вышэйшая. У 1984 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, мае кваліфікацыю «эканаміст».

 Пасля заканчэння інстытута працаваў эканамістам у саўгасе імя Гараўца Сенненскага раёна, затым — старацелем у Якуцкай АССР, старшынёй калгаса «Спартак» Аршанскага раёна, дырэктарам саўгаса «Пачаевічы» Чашніцкага раёна, прарабам КУСГП «Багушэўскае» Сенненскага раёна, намеснікам дырэктара па вытворчасці КУСГП імя Гараўца, дырэктарам КУГСП імя Гараўца, а з 2004 года па 2012 год — начальнікам ЖЭК ААТ «Будтрэст № 9 г. Віцебск».