Жыхарка Сянна за спайванне непаўналетняй атрымала мільённы штраф

 У магазіне «Кантынент» жанчына набыла для двух маладых людзей бутэльку гарэлкі, а для сябе — піва. Потым з грамадзянкай Д. пайшлі на пляж возера Сенненскае, дзе спажылі піва, гарэлку, быццам, не пілі. Такая карцінка вымалёўваецца з пратакола-апытання.

 А вось радкі з рапарта начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх, маёра міліцыі Юрыя Пракапенкі: у 23 гадзіны 45 мінут у раёне магазіна «Ветразь» была затрымана непаўналетняя Д. у п’яным выглядзе: рэзкі пах алкаголю з рота, неразборлівая мова, хістанне збоку ўбок. Дастаўлена ў аддзел для разбору.

 З тлумачэння Д.: спіртное ўжывала з Г. Асабіста я выпіла каля 200 грамаў гарэлкі і столькі ж піва.

 За гады знаёмства з Д., як сцвярджала Г., яна не ведала аб яе непаўналецці. Як бы там не было, аднак адміністрацыйная камісія пры райвыканкаме злучыла дзеянні Г. у адно адміністрацыйнае правапарушэнне і прызнала вінаватай па арт.17.4. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях — уцягненне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны і наклала штраф у памеры адзінаццаці базавых  велічыць (1 мільён 100 тысяч рублёў).