Нас чытаюць за межамі

“Голас Сенненшыны” чытаюць не толькі жыхары раёна. Наша выданне паступае ў іншыя рэгіёны краіны. Напрыклад, у Калінкавіцкі раён Гомельшчыны, Барысаў, што на Міншчыне, многія раёны Віцебскай вобласці.

 Апошняй да  замежнай  чытацкай  аўдыторыі далучылася Рэгіна Іванаўна  Мадрыд.

 — Была нядаўна ў родзічаў у Цыпках, пачытала некалькі нумароў газеты – спадабалася.  Хацела б стаць вашым пастаянным чытачом, — растлумачыла яна сваё жаданне выпісаць  газету “Голас Сенненшчыны” ў тэлефоннай размове.

 Як паведамілі ў РУП “Белсаюздрук”, сярод пастаянных падпісчыкаў “ГС” больш за 11  не сенненцаў. Пасля таго, як газету ўнеслі ў рэспубліканскі каталог перыядычных выданняў, падпісацца на яе  можа любы жыхар Беларусі, які жыве ў любым населеным пункце нашай краіны.

Аляксандр Лазюк.