На Сенненшчыне высадзіўся студэнцкі дэсант

На палетках Сенненшчыны ва ўборцы бульбы, караняплодаў і льну плануецца задзейнічаць 495 студэнтаў Віцебскага тэхналагічнага каледжа і ВДУ імя П.М.Машэрава. 150 з іх будуць працаваць на палях ААТ «Сенненскі льнозавод», астатнія  — у сямі гаспадарках раёна. Дапамогу аграрыям акажуць і 310 навучэнцаў сенненскіх школ.