У Сянне і Багушэўску установяць кантэйнеры для шклобою

Аддзел нарыхтовак Сенненскага спажывецкага таварыства зрабіў заказ шклоперапрацоўчым прадпрыемствам на 4 кантэйнеры для збору бітай шклотары.

 Ёмістасці плануецца ўстанавіць ля буйных гандлёвых прадпрыемстваў у Сянне і Багушэўску. Скарыс­таўшы новыя кантэйнеры, магазіны будуць мець магчымасць прымаць не толькі  прыгодныя для паўторнага ўжывання бутэлькі, але і бітыя, нестандартныя, праўда, за некалькі меншую цану.

 Таццяна Буракова.