У Сянне стартуе летняя спартакіяда. Прыходзьце «пахварэць»!
У суботу, 25 жніўня, на стадыёне Сенненскай СДЮШАР будзе праведзена летняя спартакіяда працоўных калектываў г.Сянно і зборных каманд сельскіх Саветаў.
Удзельнікі спаборніцтваў выступяць у дзвюх групах: арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы раёна і зборныя каманды сельскіх і пасялковага Саветаў.
Прымуць удзел у спартакіядзе жыхары, якія пастаянна пражываюць або працуюць на тэрыторыі сельсавета і г.п. Багушэўск. Выступіць за каманды працоўных калектываў маюць права ўсе, хто працуе на дадзеным прадпрыемстве і пенсіянеры, якія пайшлі на пенсію з гэтага калектыву.
Ірына ГАРБАЧОВА.