ФК “Будаўнік” – у лідарах
Завяршыўся першы круг чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе.
Матч паміж ФК «Будаўнік» (Сянно) і «Экамолам» (Аршанскі раён) для нашай каманды быў рашаючым. З лікам 4:0 сенненцы выйгралі яго і зноў узначалілі турнірную табліцу.
«Будаўнік» працягвае змагацца за кубак вобласці. У чвэрць фінале нашы футбалісты выйгралі ў каманды «Алімп» з чашнікаў з лікам 5:2.