Сенненцы ўвайшлі ў “дзясятку” лепшых у спаборніцтвах па грамадзянскай абароне. Удзел у іх прыняла таксама карэспандэнт “Голасу Сенненшчыны”

У былой вайсковай часці населенага пункта Баравуха-1 Полацкага раёна адбыліся шостыя абласныя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны, удзел у якіх прынялі 19 каманд з раёнаў Віцебскай вобласці. Упершыню спаборнічала і каманда з горада Сянно, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі розных раённых арганізацый і прадпрыемстваў: Сенненскага РАНС, УЗ «Сенненская ЦРБ», РУП ЖКГ, ДУ «Сенненскі РЦГЭ», рэдакцыі раённай газеты «Голас Сенненшчыны».

Спаборніцтвы праходзілі ў 5 этапаў: ачаг бактэрыялагічнага заражэння, тэсціраванне, праверка абмундзіравання, ачагі хімічнага і камбінаванага заражэнняў. У закінутых ваеннымі памяшканнях, дзе імітаваліся розныя ачагі заражэння, камандам за пэўны час трэба было адшукаць пацярпелых, ра­спытаць у іх пра сімптомы і назваць від атручэння, пры пэўным пашкоджанні пра­вільна аказаць першую медыцынскую дапамогу, транспарціраваць параненага. Цяжкасці, якія пераносілі ўдзель­нікі спаборніцтваў — гэта бег у спёку ў процівагазах, рэспі­ратарах і спецыяльных акулярах, форме, з нялёгкім медыцынскім укамплектаваннем, насілкамі і інш. Першае месца заваявала каманда наваполацкага «Нафтана», другое — каманда з Глыбокага, трэцяе — палачане. У нашых землякоў – 9 вынік.

Ірына ГАРБАЧОВА,

удзельніца спаборніцтваў.

 P.S. Чытаць далей у «ГС» №55 ад 14 ліпеня 2012 года.