Сенненскі РЦГЭ дае парады аматарам плёскацца ў вадзе: як не падхапіць вадзяны сверб

 Знаёмая паведаміла, што з наступленнем спякоты дзіця некалькі разоў даволі працяглы час купалася ў сажалцы. Цяпер скардзіцца на скураны сверб. Месцамі на целе з’явіліся чырвоныя пухіры, якія таксама не даюць спакою. Мабыць што заразнае?

 Аб сімптомах расказаў памочніку ўрача паразітолага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ніне Маханьковай:

 — У народзе падобны стан называюць «вадзяны сверб», «сверб купальшчыкаў», а прычынай лічаць «гнілую ваду». На самой жа справе гэта паразітарнае захворванне — шыстасаматодны царкарыёз.

 — Што ці хто з’яўляецца ўзбуджальнікам захворвання?

 — Узбуджальнікам з’яўляюцца лічынкі шыстаматоных гельмінтаў вадаплаўных птушак: качак, чаек, лебедзяў і іншых. Прыкметы заражэння дадуць аб сабе ведаць на працягу  паўгадзіны: у месцах пранікнення царкарыяў скура чырванее, адчуваецца паколванне, пякота, сверб. Праз некалькі гадзін, ня­гледзячы на тое, што самі лічынкі ўжо загінуць, з’явіцца высыпка, пухіры памерам з гарошыну. Могуць адчувацца таксама слабасць, галавакружэнне, парушэнне сну, павышэнне тэмпературы і іншы раз кашаль. Гэтыя сімптомы праз 7-10 дзён бясследна знікнуць.

  — Як пазбегнуць заражэння?

 — У вадзе зна­ходзіц­ца не больш 5-10 мінут. Выкарыстоўваць перад купаннем пажыўныя крэмы і масла для скуры, рэпеленты на вазе­л­і­навай аснове, якія добра ахоўваюць ад пранікнення лічынак. Непажадана хадзіць па рачной і прыбярэжнай расліннасці. Не варта купацца ў месцах скаплення ўлітак і там, дзе звычайна падкармліваюць вада­плаўных птушак. Пакінуўшы вадаём, варта апаласнуцца водаправоднай вадой, але такой магчымасці ў большасці выпадкаў няма, таму неабходна старанна і насуха абцерціся ручніком, надаўшы першачарговую ўвагу бёдрам і галёнкам.

 — Прытрымліваўся вашых рэкамендацый і ўсё ж падхапіў заразу…

 — Каму не ўдалося пазбегнуць царкарыёзнага дэрматыту, пазбавіцца свербу дапамогуць ментолавая і дымедролавая мазі, в’етнамскі бальзам, содавы раствор для прамывання. У цяжкіх выпадках неабходна звярнуцца да ўрача.

Міхаіл БЯЛОЎ.

 

P.S. Чытаць далей у «ГС» №55 ад 14 ліпеня 2012 года