Вызначаны тэрміны выбараў

Прэзідэнт Беларусі 18 чэрвеня падпісаў указы, якія вызначаюць тэрміны правядзення выбараў у парламент: у Палату прадстаўнікоў — 23 верасня 2012 года; у Савет Рэспублікі — у перыяд з 30 чэрвеня па 30 верасня 2012 года.

 Тэрміны ўстаноўлены з улікам патрабаванняў Канстытуцыі, згодна з якой выбары ў новы склад палат парламента назначаюцца Прэзідэнтам не пазней за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў гэтых палат дзеючага склікання. Тэрмін паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў дзеючага чацвёртага склікання завяршаецца 27 кастрычніка 2012 года, Савета Рэспублікі — 31 кастрычніка 2012 года.

Фінансаванне расходаў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспубліканскім бюджэце на 2012 год.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.