У апошнія дні года ў райцэнтры прыкметна стала больш святла. У адміністрацыйных будынках, на тэрыторыях арганізацый запалілі навагоднюю ілюмінацыю, у тым ліку дзякуючы распараджэнню райвыканкама аб правядзенні конкурсу.
На днях падвялі яго вынікі. Граматамі райвыканкама за трэцяе месца ўзнагароджаны РКЦ “ААТ “Белаграпрамбанк”, ДРБУ-146, РАНС; другое месца – у РЭСа, ДЭУ-38, ЦБП №218 “ААТ “ААБ “Беларусбанк” . А пераможцамі сталі арганізацыі, якія знаходзяцца побач: раённая ветстанцыя і раён газазабеспячэння.
Пры падвядзенні вынікаў улічвалі не толькі насычанасць ілюмінацыямі, чым пераўзышла ўсіх ветстанцыя. Конкурс праводзіцца ў раёне штогод, таму светлавое афармленне ацэньвалі ў дынаміцы. У гэтым кампаненце выйгрышна выглядае тэрыторыя раёна газазабеспячэння, які штогод атрымоўвае сродкі на гэтыя мэты. У разлік бралася збалансаванасць і арыгінальнасць афармлення, чым вылучалася ілюмінацыя банкаўскіх устаноў, ДЭУ-38. Прыкметна папрыгажэла тэрыторыя РЭСа.
Граматы кіраўнікам арганізацый, якія вызначыліся ў конкурсе, уручыў старшыня райвыканкама Васілій Чараднік. Ён падзякаваў за сур’ёзныя адносіны да “лёгкага” спаборніцтва. І ўсур’ёз заўважыў, што ўсё гэта зроблена дзеля людзей, юных сенненцаў.
“ГС”.
Фота Аляксандра Лазюка.
Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются. Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…
В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…
Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…
Прямо сейчас проходит голосование за лучший каравай-миллионник! Поддержите Витебскую область по ➡️ ссылке.
🚜Внимание! Самоходные машины и тракторы С 26 октября по 6 ноября сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут…
Основные правила выплат больничных для работающих по трудовым договорам напомнили БЕЛТА в пресс-службе Министерства труда…