Спаборніцтвы праходзілі ў выглядзе змешанай эстафеты па ўзроставых групах. Юным спартсменам належыла пераадолець паўтаракіламетровы крос са стральбой з палажэння лежачы на двух агнявых рубяжах.
Свае каманды выставілі спартыўныя школы Віцебска, Наваполацка, Талачынскага і Шумілінскага раёнаў. Адкрыў першынство і пазнаёміў з яго праграмай дырэктар Сенненскай СДЮШАР Анатоль Гарнак.
Па выніках спаборніцтва вышэйшыя прыступкі п’едэсталу пакарыліся нашым землякам. Ва ўзроставай групе 2002-2003 г.н. першае месца занялі выхаванцы Валерыя Лектарава: Юлія Кавалеўская, Аліна Круглянкова, Уладзіслаў Станулевіч і Іван Караткевіч. На другім месцы каманда Шумілінскай спартыўнай школы. На трэцім — выхаванцы трэнера Сенненскай СДЮШАР Аляксандра Окуня: Валянціна Стрыжнёва, Аліна Шафранская, Руслан Корац, Аляксандр Нірка.
Ва ўзроставай групе 2004 г.н і маладзей сенненцы не далі сапернікам ніводнага шанцу на поспех. Перамогу зноў святкавала каманда Валерыя Лектарава (Кацярына Шарковіч, Дзіяна Пашкевіч, Дзмітрый Радкевіч, Іван Варанцоў). На другім месцы размясціліся вучні трэнера Сенненскай СДЮШАР Мікалая Барадзіна (Аліна Маханек, Крысціна Пагарэльская, Віталь Кудрашоў, Васіль Вастракоў). «Бронза» ў каманды Аляксандра Окуня (Дар’я Разумова, Сняжана Люцікава, Сяргей Бейнаровіч, Іван Быкаў).
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі, вымпеламі і медалямі, а таксама памятнымі прызамі. Спаборніцтва засведчыла, што на Сенненшчыне падрастае таленавітае маладое пакаленне біятланістаў.
Ірына ХАСАНАВА.
На здымку: права ўзняць Дзяржаўны сцяг атрымала пераможца першынства вобласці па летнім біятлоне, навучэнка СШ №1 г.Сянно Юлія Кавалеўская.
Фота аўтара.
Вся трудовая деятельность и жизнь в целом Галины Даниловой, учителя начальных классов Белицкой СШ, связана…
Сегодня, 12 июля, местами по западу и в крайних северо-восточных районах республики ожидаются грозы. МЧС…
В вузах Беларуси стартует основной прием документов от абитуриентов, сообщает БЕЛТА. Прием документов на бюджет…
В первом туре XXXIV Международного конкурса исполнителей эстрадной песни "Витебск" 14 участников представят мировые хиты.…
Глава государства Александр Лукашенко 11 июля заслушал телефонные доклады министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского…
Разный подход в вопросах благоустройства не мешает Николаю Городецкому и Наталье Григорьевой из д. Моссоры…