Categories: Актуальна

Деревенскую жизнь на городскую семья Груша не поменяет

У горадзе мітусня, бесперапынны паток людзей і машын, а тут свабода, прыгажосць, у адзін голас гавораць сужэнцы Галіна і Васілій. Іх сям’я — прыклад таго, што годна можна жыць у сельскай мясцовасці, выхоўваць дзяцей, трымаць гаспадарку.

 Яны самі выхадцы з вёсак. На працягу многіх гадоў жывуць у бацькоўскім доме Галіны ў Тураве. Пры гэтым абзавяліся ўтульнай кватэрай у райцэнтры ў новым мікрараёне. Пераязджаць не плануюць. Дзеці падрастуць – вырашаць, што з ёй рабіць, як і вырашаць, дзе ім будаваць далейшае жыццё і чым займацца, адзначае Васілій.

 Сужэнцы шчаслівыя бацькі трох цудоўных дзяўчат: Ангеліны, Ірыны і самай маленькай Паліны. «Шматдзетнымі бацькамі быць не планавалі, хоць самі і выраслі ў шматдзетных сем’ях, — расказвае Галіна, — але лёс распарадзіўся інакш, за што яму вельмі ўдзячныя». Пражыўшы амаль пятнаццаць гадоў разам, з упэўненасцю сцвярджаюць, што сапраўднае іх шчасце заключаецца ў дзецях.

 Дзяўчаты – іх вялікая радасць, першыя памочніцы ў бацькоў. А як інакш, да працы прывучаны з дзяцінства, адзначаюць сужэнцы. Іх і прасіць не трэба, яны самі добра ведаюць, што рабіць. І па дому маці дапамогуць, і па гаспадарцы. Свінні, куры, 25 сотак зямлі – пры сённяшнім раскладзе жыцця, калі ўсё можна набыць у магазіне,  спраў у маладой сям’і шмат, пры чым усё робяць разам, размяркоўваючы абавязкі.

 «Не трэба думаць, што жыццё ў сельскай мясцовасці зво­дзіцца толькі да працы, — адзначае Галіна. – Так, яна займае вялікую частку нашага часу. Але мы знаходзім час, каб па­быць разам: ходзім на рыбалку, у лес у ягадна-грыбны сезон. А яшчэ мы ўсёй сям’ёй любім бываць на спаборніцтвах, у якіх прымаюць удзел Ангеліна і Ірына».

 Да нядаўняга часу дзяўчаты займаліся ў секцыі па біятлоне Сенненскай СДЮШАР. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак іх трэнера Валерыя Лектарава пачалі хадзіць на лёгкую атлетыку. Старэйшая Ангеліна ўжо змагла годна зарэкамендаваць сябе ў гэтым відзе спорту. Зараз рыхтуецца да чарговых спаборніцтваў, што пройдуць у Віцебску.

 На пытанне, хто галоўны ў іх сям’і, дзяўчаты, падумаўшы колькі хвілін, адказваюць — маці. «У нас усё завязана на ёй. Яна і строгая і мяккая адначасова, дарэчы, песціць нас выпечкай, — усміхаючыся адзначае Ангеліна. – Нам усім падабаецца маміна піцца, шарыкі з тварагу». Пры чым бачна, наколькі цёплыя адносіны і душэўная гармонія пануе паміж усімі членамі сям’і.

 Праца па бягучых графіках бацькоў прымусіла ўсіх згуртавацца, несці адказнасць адзін за аднаго. Галіна працуе санітаркай у раённай бальніцы, Васілій – слесарам у філіале «Лепельводаканал».

 Сваё жыццё мы вызначаем самі, гаворыць Галіна. І тое, што мы будуем яго ў вёсцы – наш усвядомлены выбар. Тут пануе асаблівая прыцягальная сіла, зразумець якую можа толькі той, хто мае домік у сельскай мясцовасці.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали в Белгидромете

Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре…

11 часов ago

В Минтруда рассказали, что делать в случае задержки нанимателем заработной платы

Что делать, если наниматель задерживает заработную плату, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты,…

13 часов ago

У родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник

В лесном массиве у родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник. Представители местной…

13 часов ago

Лукашенко и Путин подтвердили планы по поставке «Орешника» в Беларусь до конца года

Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…

1 день ago

Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками

Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…

1 день ago