Ураджэнка Сенненшчыны аказалася ў ліку пераможцаў «Новыя імёны Беларусі-2016»

У Мінску завяршыўся рэспубліканскі прафсаюзны конкурс творчасці працоўных калектываў «НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ-2016». Гэты шырокамаштабны фэст закліканы знайсці новыя таленты ў розных галінах мастацтва і народнай творчасці ва ўсіх куточках Беларусі. Прыемна адзначыць, што ў ліку пераможцаў заключнага этапу ёсць наша зямлячка.

Па выніках «закрытага» праслухоўвання да ўдзелу ў фінальным шоу ў намінацыі «Сцэнічная творчасць» былі дапушчаны 28 творчых калектываў з 27 прадпрыемстваў і арганізацый краіны і 70 майстроў у намінацыі «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».
Сярод тых, хто прадстаўляў у фінале нашу вобласць, ураджэнка Сенненшчыны Ганна Кароткая. На малой радзіме дзяўчыну ведаюць па яе дзявочым прозвішчы — Хурсан. Менавіта на Сенненшчыне Аня рабіла свае першыя крокі ў вакальнай справе. У гэтым ёй дапамагала колішні педагог Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Кавалёва. Дзяўчына неаднаразова станавілася пераможцай раённага конкурсу дзіцячай творчасці «Ранішняя зорка». Тым не менш пасля заканчэння СШ №2 райцэнтра Ганна абрала для сябе не творчую прафесію. Сёння яна працуе зубным фельчарам ва УЗ «Дубровенская цэнтральная раённая бальніца» і працягвае займацца спевамі. Гэта дало свой плён: выканальніцкае майстэрства нашай зямлячкі журы рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ — 2016» высока ацаніла, прысудзіўшы Ганне перамогу ў намінацыі «Сцэнічная творчасць».
Вольга БАНДАРЭВІЧ.

admin

Recent Posts

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

12 минут ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

2 часа ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

2 часа ago

Праздник «Купалье» в Александрии. Каким он будет в этом году?

Выставка-ярмарка "Купальскае дрэва жыцця" войдет в число самых массовых и зрелищных мероприятий на празднике "Купалье"…

2 часа ago

Как используют цифровые технологии в организациях Витебщины

Об использовании цифровых технологий организациями в Витебской области в 2024 году В государственном статистическом наблюдении по…

3 часа ago

ФОТОФАКТ: Выпускные вечера прошли в учреждениях образования Сенненского района

Выпускные вечера проходят в учреждениях образования Сенненского района. С окончанием важного этапа в жизни юношей…

3 часа ago