Камунальнікі робяць чарговую спробу арганізаваць паасобны збор бытавога смецця

Камунальнікі робяць чарговую спробу арганізаваць паасобны збор бытавога смецця. Падтрымаем іх. Бо гэта ў інтарэсах кожнага сенненца.

У райцэнтры будзе працаваць 9 спецыяльных пляцовак. Першыя гатовы будуць прыняць смецце з 1 красавіка.

Як расказаў рэдакцыі Валерый Рога, начальнік участка па добраўпарадкаванні і азеляненні г. Сянно РУП ЖКГ, на кожнай пляцоўцы ўстановяць скрыні для збору шкла, паперы і пластыка, а таксама для несартаванага бытавога смецця. Камунальнікі вельмі спадзяюцца, што на гэты раз у іх усё атрымаецца. Работа над памылкамі зроблена.

— Перагледжаны графік вывазу смецця. Цяпер бытавыя адходы будуць забіраць нават у выхадныя дні, прынамсі з пляцовак для паасобнага збору. Скрыні замкнём, каб туды не скідвалі несартаванае смецце, а бамжы не забіралі шклотару, паперу, іншы ліквідны тавар, які можна рэалізаваць нарыхтоўшчыкам, — працягвае расказваць Валерый Рога.

Падобныя праблемы не навіна. Каб з імі справіцца неабходны настойлівасць і сістэмнасць у рэалізацыі пастаўленай мэты. А яшчэ супрацоўніцтва з насельніцтвам, павышэнне яго экалагічнай культуры. Збіраць, перапрацоўваць паперу, шкло, ПЭТ-бутэлькі, іншыя палімеры неабходна не толькі таму, што гэта другасная сыравіна, якую можна паўторна выкарыстоўваць для атрымання новых тавараў з дабаўленай вартасцю. У Беларусі наладжана перапрацоўка бытавога смецця, узво­дзяцца новыя магутнасці. Бытавое смецце, выкінутае ў лясах, нават сабранае на палігонах, забруджвае прыроду: глебу, грунтовыя воды, атмасферу не на многія гады — стагоддзі. Ці ведаюць гэта, ці разумеюць небяспеку дарослыя, школьнікі? Думаецца, не. Азірніцеся навокал, паназірайце за паводзінамі сваіх суседзяў, родных…

Нарэшце, кожны з нас павінен быць адказным перад нашчадкамі, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю. Тады ўсё ўдасца.

 Аляксандр ЛАЗЮК.

НА ЗДЫМКУ: завяршаецца абсталяванне пляцоўкі для збору другаснай сыравіны на вуліцы Назаранкі.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе,…

9 часов ago

Чтобы дороги были в порядке: сенненские дорожники выполняют работы по ремонту дорог Н-3505 и Н-3507

В эти летние дни сотрудники филиала Сенненское ДРСУ №146 КУП «Витебскоблдорстрой» выполняют работы по текущему…

10 часов ago

Во время уборочной кампании сенненские правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц

Для оказания помощи аграриям во время уборочной кампании правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц, состоящих…

11 часов ago

Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси

Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси. Дежурных по станции зачастую называют дирижерами стальных магистралей. Именно…

12 часов ago

Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, рассказали в Госкомимуществе

Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Государственного комитета…

13 часов ago

От мечты о школе к спасению жизней

Зона ответственности Ольги Закревской, заведующего Пурплевским ФАПом, охватывает обширную территорию. Фельдшер обслуживает 20 деревень, где…

1 день ago