Яго арганізатары лічаць, што неабходна больш шырока папулярызаваць культурна-гістарычныя і духоўныя каштоўнасці нашай краіны і нацыі, заахвочваць да гэтага і стымуляваць творчую і грамадска актыўную моладзь, прыцягваць яе ўвагу да сацыяльна значных праблем грамадства. Конкурс дапаможа выявіць найбольш таленавітых і здольных прадстаўнікоў моладзевага журналісцкага асяроддзя, творчых, грамадска актыўных маладых людзей, якія працуюць у іншых сферах.
Удзельнікі конкурсу ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў маюць магчымасць заявіць пра сябе ў некалькіх намінацыях.
“Журналістыка XXI стагоддзя”. Да разгляду прымаюцца даследчыя эсэ, у якіх аўтары павінны выказаць свае погляды, падзяліцца сваімі разважаннямі аб праблемах і тэндэнцыях развіцця сучасных сродкаў масавай інфармацыі, ацаніць іх уздзеянне на светапогляд моладзі.
“Сямейны альбом”. Па сутнасці гэта конкурс мастацкай фатаграфіі, у якім трэба адлюстраваць каштоўнасці сямейных традыцый, сувязі пакаленняў.
“Твой погляд”. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары відэапраектаў, у якіх прапануецца звярнуць увагу на праблему падрастаючага пакалення беларусаў.
Для самых юных удзельнікаў конкурсу ад 12 да 17 гадоў прапануецца намінацыя “Беларусь вачыма дзяцей”. Тэмай друкаваных матэрыялаў прапаноўваецца зрабіць культурна-гістарычную і духоўную спадчыну Беларусі.
Конкурс праводзіцца ў тры этапы. На першым раённыя арганізацыя грамадскага аб’яднання сумесна з рэдакцыямі сфарміруюць экспертны савет і журы, вызначаць пераможцаў (першае, другое, трэцяе месца) у кожнай намінацыі. Адзначаныя работы прымуць удзел у абласным этапп, дзе яны таксама пройдуць адбор. На трэцім, заключным этапе вынікі конкурсу будуць падводзіцца з 12 мая па 1 чэрвеня.
А тым часам на раённы этап работы ўжо можна прадастаўляць. Іх прыём прадоўжыцца да 1 красавіка. Падрабязна пра патрабаванні да афармлення конкурсных работ можна даведацца ў рэдакцыі раённай газеты па тэл. 4-13-66 ці ў аддзеле адукацыі (4-17-89) будуць прымаць работы канкурсантаў у 43 пакоі (3 паверх будынка райвыканкама. Шукайце Святлану Адамаўну Конюшка.
Работы пераможцы этапаў будуць змешчаны на сайтах і друкаваных версіях рэгіянальных і цэнтральных СМІ, на сайтах арганізацыйных структур РГА “Белая Русь”. А вось пераможцы рэспубліканскага этапу ў кожнай намінацыі атрымаюць яшчэ і грашовыя прэміі: за першае месца – 10 базавых велічынь, другое – 7, трэцяе – 5.
Ул. інф.
Уважаемые жители Сенненского района! От всей души поздравляем вас с Праздником труда! 1 Мая — поистине…
В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного…
Сегодня в Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины». Среди…
С 3 по 7 июня 2025 года в рамках Белорусской агропромышленной недели в Минске пройдут Международные специализированные…
Красоту городу создают цветы. Первыми порадовали своим цветением жителей и гостей райцентра тюльпаны. Сотрудники РУП…
Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой. Мероприятия начнутся 1 мая в 10.00 праздничной тематической…