Categories: Актуальна

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і інфармацыі праводзіць конкурс работ творчай моладзі “Залатое пяро “Белай Русі-2017”

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і інфармацыі праводзіць конкурс работ творчай моладзі “Залатое пяро “Белай Русі-2017”.

Яго арганізатары лічаць, што неабходна больш шырока папулярызаваць культурна-гістарычныя і духоўныя каштоўнасці нашай краіны і нацыі, заахвочваць да гэтага і стымуляваць творчую і грамадска актыўную моладзь, прыцягваць яе ўвагу да сацыяльна значных праблем грамадства. Конкурс дапаможа выявіць найбольш таленавітых і здольных прадстаўнікоў моладзевага журналісцкага асяроддзя, творчых, грамадска актыўных маладых людзей, якія працуюць у іншых сферах.

Удзельнікі конкурсу ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў маюць магчымасць заявіць пра сябе ў некалькіх намінацыях.

 “Журналістыка XXI стагоддзя”. Да разгляду прымаюцца даследчыя эсэ, у якіх аўтары павінны выказаць свае погляды, падзяліцца сваімі разважаннямі аб праблемах і тэндэнцыях развіцця сучасных сродкаў масавай інфармацыі, ацаніць іх уздзеянне на светапогляд моладзі.

 “Сямейны альбом”.  Па сутнасці гэта конкурс мастацкай фатаграфіі, у якім трэба адлюстраваць каштоўнасці сямейных традыцый, сувязі пакаленняў.

 “Твой погляд”. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары відэапраектаў, у якіх прапануецца звярнуць увагу на праблему падрастаючага пакалення беларусаў.

Для самых юных удзельнікаў конкурсу ад 12 да 17 гадоў прапануецца намінацыя “Беларусь вачыма дзяцей”. Тэмай друкаваных матэрыялаў прапаноўваецца зрабіць культурна-гістарычную і духоўную спадчыну Беларусі.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы. На першым раённыя арганізацыя грамадскага аб’яднання сумесна з рэдакцыямі сфарміруюць экспертны савет і журы, вызначаць  пераможцаў (першае, другое, трэцяе месца) у кожнай намінацыі. Адзначаныя работы прымуць удзел у абласным этапп, дзе яны таксама пройдуць адбор. На трэцім, заключным этапе вынікі конкурсу будуць падводзіцца з 12 мая па 1 чэрвеня.

А тым часам на раённы этап работы ўжо можна прадастаўляць. Іх прыём прадоўжыцца да 1 красавіка. Падрабязна пра патрабаванні да афармлення конкурсных работ можна даведацца ў рэдакцыі раённай газеты па тэл. 4-13-66 ці ў аддзеле адукацыі (4-17-89) будуць прымаць работы канкурсантаў у 43 пакоі (3 паверх будынка райвыканкама. Шукайце Святлану Адамаўну Конюшка.

Работы пераможцы этапаў будуць змешчаны на сайтах і друкаваных версіях рэгіянальных і цэнтральных СМІ, на сайтах арганізацыйных структур РГА “Белая Русь”. А вось пераможцы рэспубліканскага этапу ў кожнай намінацыі атрымаюць яшчэ і грашовыя прэміі: за першае месца – 10 базавых велічынь, другое – 7, трэцяе – 5.

Ул. інф.

admin

Recent Posts

«Работает неплохо». Александр Лукашенко оценил деятельность белорусского парламента

Президент Беларуси Александр Лукашенко, принимая с докладом председателя Палаты представителей Национального собрания Игоря Сергеенко, оценил…

6 минут ago

Фильм «Черный замок» по мотивам романа Короткевича представили в Вене

 В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …

1 день ago

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…

1 день ago

Мужской характер и командная сплоченность

Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…

1 день ago

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…

1 день ago

Юные сенненцы открывают для себя мир экологии

В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…

2 дня ago