Члены журы, а ў яго ўвайшлі не толькі прадстаўнікі кіраўнічых прафсаюзных органаў, але і выкладчыкі школы мастацтваў, майстры дома рамёстваў, доўга раіліся, каб вырашыць, каму аддаць перавагу, чыя творчасць прадставіць раён на абласным этапе конкурсу. У выніку перамогу аддалі вакальнай групе «Дыскатэка 80-х» са Студзёнкаўскай школы, жаночаму квартэту Багушэўскай абласной туберкулёзнай бальніцы і Святлане Прасвяшчэннікавай, якая, як салістка, выступала ад працоўнага калектыва райспажыўтаварыства.
Сярод майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва здзівіў сваім жывапісным палатном «Пазнай любоў Хрыста» самадзейны мастак Анатоль Шарэнда, сацыяльны работнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Вытанчанасцю сваіх традыцыйных па форме, спосабе пляцення кошыкаў, пакарыў журы Сяргей Грунтоў, педагог з Ходцаўскай школы. Ён займаецца традыцыйным для Беларусі і нашага рэгіёна лозапляценнем.
— А вось Алена Цярэшка, сябра прафсаюзнай арганізацыі ДУ «Яслі-сад №1 г.Сянно», наадварот звярнула ўвагу на сябе дзякуючы сучаснай тэхніцы, што атрымала назву «алмазная вышыўка». Яе работа «Начны горад» прыемна здзівіла членаў журы, прыцягвала ўвагу наведвальнікаў выставы, — падзялілася ўражаннямі Вольга Квашко, дырэктар дома рамёстваў і старшыня журы, якое ацэньвала творчыя работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Павышанае прадстаўніцтва ў параўнанні з мінулагоднім конкурсам, больш высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і творчых работ адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна. Яна ўпэўнена, што на абласным этапе конкурсу сенненцы не будуць статыстамі.
Аляксандр ІЎЕЎ
НА ЗДЫМКАХ: узнагароды самадзейным артыстам уручае Аляксандр Мацуганаў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў; у час работы выставы работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Фота аўтара і Аляксандра Карбоўскага
В Сенно прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны».…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 сентября проводит большую встречу с идеологическим активом, историческим и экспертным…
В День народного единства на Сенненщину прибыли делегации городов-побратимов из Порховского муниципального округа (Псковская область)…
Полотно из «маляванок», созданное мастерами Дома ремесел в рамках проекта «Слава и Подвиг», — подарок…
Уважаемые жители и гости Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем народного единства! События 17 сентября…
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…