Categories: Актуальна

Насколько готовы к пастбищному сезону ОАО «Синегорское» и «Сенненский райагросервис»

      Пашавы сезон утрымання жывёлы – самы спрыяльны час для атрымання таннага і вялікага малака. Як падрыхтаваліся да гэтага важнага перыяду ў ААТ “Сінягорскае” і “Сенненскі райаграсэрвіс”,  карэспандэнт “ГС”  і выконваючая абавязкі начальніка аддзела вытворчасці і збыту райсельгасхарча Вольга Гарадзецкая пераканаліся на ўласныя вочы, пабываўшы непасрэдна на месцах.

Галоўны заатэхнік ААТ «Сінягорскае» Ірына Гарбачова адзначыла, што сёлета пашавы перыяд пачаўся пазней, чым летась: надвор’е не дазваляла. Загадзя падрыхтавалі перасоўныя даільныя ўстаноўкі, домікі для пастухоў, правялі інвентарызацыю і рамонт спецыяльнага абсталявання. Разгледзілі ўмовы аплаты працы жывёлаводаў, распрацавалі меры матэрыяльнага стымулявання.

Мы на пашы, дзе гурт у 200 галоў малочнатаварнай фермы Бор-2 пераведзены на кругласутачны выпас. Даглядаюць статак чатыры пастухі. У адной змене Уладзімір Верамеенка і Генадзій Гарбачоў (на здымку), у другой – Уладзімір Ульянаў, Аляксей Таранаў. Працуюць яны па сутках, нясуць поўную адказнасць за выпас кароў, пераганяюць статак, сочаць за работай электрапастуха, наяўнасцю вады для жывёлы. Вопытнае вока пастуха павінна  беспамылкова вызначыць стан каровы і, калі спатрэбіцца, выклікаць ветурача для аказання дапамогі жывёліне.

— Стараемся вытрымліваць тэхналогію, што тычыцца забеспячэння жывёлы свежай вадой, соллю, своечасовай змены ўчасткаў выпасу і гэтак далей, — расказвае Уладзімір Верамеенка.

Па словах галоўнага заатэхніка, працаўнікі выконваюць усе патрабаванні, пры такім раскладзе спраў, безумоўна, можна разлічваць на паляпшэнне паказчыкаў.

А каб малако было якасным, з адказнасцю да даручанай справы павінны ставіцца аператары машыннага даення, усе неабходныя ўмовы для гэтага ў ААТ «Сінягорскае» створаны. Дарэчы, усё атрыманае малако ідзе вышэйшым гатункам і экстра-класам. Зараз у сельгасарганізацыі «мінусуюць» па сярэднясутачным удоі малака ад каровы, але ў гаспадарцы перакананы, што цёплае надвор’е, збалансаваны рацыён кармлення дадуць свой плён.

Вытрымліваюцца тэхналагічныя патрабаванні выпасу жывёлы і ў ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс”, ва ўсялякім выпадку на момант нашага прыезду, на пашы, дзе ўтрымліваліся каровы МТФ “Казлоўка”, была ў наяўнасці соль, арганізавана водапаенне, устаноўлены электрапастухі. Для жывёлаводаў арганізавана гарачае харчаванне, ёсць перасоўны домік, які па словах пастухоў, яны самі для сябе “падлаталі”. Аднак, адзін немалаважны нюанс. Пасля размовы з людзьмі склалася ўражанне, што яны не азнаёмлены кіраўніцтвам гаспадаркі з умовамі аплаты працы, бо з гэтым пытаннем яны  звярталіся да спецыяліста ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Ларыса МУКАМОЛАВА. 

 

admin

Recent Posts

‼️В Глубокском районе ребенок получил травмы при взрыве петарды

‼️В Глубокском районе ребенок получил травмы при взрыве петарды По предварительным данным, вечером 8 ноября…

14 часов ago

«Наша школа заслуженно является лучшей в мире». Глава НОК поздравил батутистов с шестью медалями ЧМ

Президент Национального олимпийского комитета Виктор Лукашенко поздравил команду по прыжкам на батуте с успехом на…

14 часов ago

Дожди придут вместе с потеплением, но в выходные снова похолодает. Какой будет погода 10-15 ноября

Ноябрь на неделе проявит свой переменчивый характер, чередуя морозную свежесть с осенним теплом. Об этом…

15 часов ago

Юные пассажиры под присмотром — ГАИ проверяет школьные автобусы

В центре особого внимания Госавтоинспекции - безопасность подрастающего поколения. Так, на Сенненщине стартовало республиканское профилактическое мероприятие…

16 часов ago

Лукашенко: все районы в Беларуси по уровню развития должны стать не хуже Шкловского

Шкловский район не в идеальном состоянии, но он может служить образцом для районов среднего уровня…

17 часов ago

БелАЭС суммарно выработала 70 млрд кВт.ч электроэнергии

С момента включения первого энергоблока в объединенную энергосистему Беларуси суммарная выработка Белорусской атомной электростанции достигла…

21 час ago