Працоўныя калектывы і многія жыхары прыбіралі смецце на гарадскіх вуліцах і ў сельскіх населеных пунктах, шчыравалі на добраўпарадкаванні падведамасных тэрыторый, высаджвалі дрэўцы.
Асноўны працоўны фронт развярнуўся ў гэты суботні дзень у Машканах. Аграгарадок сёлета прыме раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі. У добраўпарадкаванні будучай сталіцы “Дажынак” было занята і кіраўніцтва рэгіёна, у прыватнасці, старшыня райвыканкама Васілій Чараднік і старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга.
Кіпела работа і на тэрыторыях іншых сельсаветаў.
А ўжо сёння, 29 красавіка, эстафету па навядзенні парадку на зямлі прыняў раённы суботнік. Распараджэнне аб яго правядзенні прынята райвыканкамам 17 красавіка бягучага года.
Заробленыя падчас суботніка грошы будуць накіраваны на далейшае добраўпарадкаванне населеных пунктаў, а таксама на прывядзенне ў належны стан помнікаў і месцаў баявой і воінскай славы, арганізацыю святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 72-гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Грашовыя сродкі пералічваюцца на рахунак РУП Сенненскае ЖКГ №3132029178019, УНП 3000266969, ЦБП №218 філіяла 200 Віцебскага абласнога ўпраўлення АСБ “Беларусбанк”, код 635.
Наш кар.
Фота Аляксандра ЛАЗЮКА.
Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 сентября проводит большую встречу с идеологическим активом, историческим и экспертным…
В День народного единства на Сенненщину прибыли делегации городов-побратимов из Порховского муниципального округа (Псковская область)…
Полотно из «маляванок», созданное мастерами Дома ремесел в рамках проекта «Слава и Подвиг», — подарок…
Уважаемые жители и гости Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем народного единства! События 17 сентября…
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…
В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…