Да мінулагодняга абласнога свята-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016”, якое праходзіла ў нашым горадзе, быў адрамантаваны дах, аздоблены знешні выгляд дома, заасфальтавана прыдамавая тэрыторыя.
З прыходам вясны работы па добраўпарадкаванні працягваюцца. Жыльцы самі робяць касметычны рамонт пад’ездаў, на свой густ акультурваюць клумбы.
Жыхар першага пад’езда Валерый Буракоў таксама вырашыў унесці сваю лепту ў агульную справу. Ён выразаў з дрэва кветкі і фігуркі птушак, якія з’яўляюцца сімвалам нашай краіны, пасеяў на клумбе звычайную канюшыну. На думку жыльцоў дома, атрымалася прыгожа. Ды і вялікага догляду гэты “архітэктурны ансамбль” не патрабуе.
Дарэчы, выявы велічных птушак, зробленыя па шаблонах майстра-аматара, упрыгожваюць і некаторыя іншыя двары горада і вясковых населеных пунктаў.
Тэрыторыю ля вышэйзгаданага дома не пакідае без увагі і раённая жыллёва-камунальная гаспадарка. У хуткім часе каля кожнага пад’езда з’явяцца арыгінальныя лавачкі. Будзе адноўлена дваровая дзіцячая пляцоўка.
Тэкст і фота Таццяны БУРАКОВАЙ.
Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…
В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…
На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…
Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…