У краязнаўчага летапісу “Двукоссе”, што з перыядычнасцю раз на месяц з’яўляецца на старонках нашай газеты, з’явіўся двайнік – гурток з такой жа назвай. Ён створаны з ліку вучняў СШ №1 г. Сянно.
Адзін з іх, Павел Мазанаў, які вучыцца ў 9 А класе, даслаў нядаўна ў рэдакцыю спіс землякоў, загінуўшых у гады Першай сусветнай вайны.
— Я знайшоў іх на сайце “Памяці герояў Вялікай вайны 1914 – 1918” Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, які працуе пры падтрымцы Федэральнага архіўнага агенцтва і Расійскага гістарычнага таварыства.
Пакуль што даследаваны толькі спісы загінуўшых. А яшчэ ёсць раздзелы “Памерлыя ў бальніцы”, ”Прапаўшыя без вестак”. Так што спіс будзе дапаўняцца, пашырацца, — упэўнены юны краязнавец. А яшчэ хлопец лічыць — яго трэба надрукаваць у газеце, выкласці на сайтах, каб нашчадкі ўдзельнікаў той вайны, аддаўшых жыцці за “веру, цара і Айчыну”, ведалі ці ўспомнілі сваіх продкаў.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…
Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…
Межрайонный кубок по пляжному волейболу среди работающей союзной молодежи прошел в Сенно. Волейбольные баталии развернулись…
ОАО «Беленево» в уборке урожая помогают военные. Не первый год люди в форме – надежные…
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин проводят встречу на острове Валаам (Ладожское…
Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко сегодня направится с рабочим визитом в Российскую Федерацию. Об этом…