Стартаваў чарговы чэмпіянат Сенненскага раёна па валейболе + каляндар гульняў

Заяўкі на ўдзел у ім падалі 6 каманд. Адметна, што дзве з іх прадстаўлялі сельсаветы: Какоўчынскі і Ходцаўскі. Каманда апошняга ўкамплектавана фактычна членамі адной сям’і – Распорскіх.

Месцам правядзення турніру ў апошнія гады з’яўляецца ўтульны фізкультурна-спартыўны комплекс, рэканструяваны ў час падрыхтоўкі райцэнтра да абласных “Дажынак”. Ён зручны для гульняў не толькі валейбалістаў. Тут рэгулярна трэніруюцца юныя футбалісты, плошчы арэндуюцца працоўнымі калектывамі, аматарамі фітнэса.

У раёне з таго часу з’явіліся новыя спартыўныя аб’екты, сенненцы запісалі на свой рахунак новыя спартыўныя дасягненні, самы яркі з якіх – перамога на адным з этапаў Кубка свету па біятлоне нашай Ірыны Крыўко, нагадала, вітаючы валейбалістаў, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна. Жыхары раёна ганарацца яе прыналежнасцю да сенненскай зямлі.

Пасля афіцыйнай цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў прайшла ўзаемаправерка складу каманд (нагадаем, па правіласх турніру ў яго можа ўключацца адзін легіянер) і жараб’ёўка выступленняў.

А першымі на пляцоўку вышлі каманды РАНС і аддзела Дэпартамента аховы – перамаглі “ахоўнікі” з лікам 2:1. У другой сустрэчы аддзел адукацыі райвыканкама быў мацнейшым за каманду Какоўчынскага сельсавета, складзеную пераважна з работнікаў ААТ “Літусава”.

Чэмпіянат на першым сваім этапе пройдзе па кругавой сістэме, каб вызначыць чацвёрку мацнейшых каманд, якія і разыграюць паміж сабой галоўны прыз – кубак.

Тэкст і фота Аляксандра ЛАЗЮКА.

Календарь игр чемпионата Сенненского района  по волейболу 2018

 29  января 2018 г. (Понедельник)

ФСК г. Сенно.  

18.15. Сенненский РГС– Ходцевский с/с                                

18.55.  Сенненский РОЧС–ОО,С и Т                           

 

1 февраля 2018 г. (Четверг)

ФСК  г. Сенно

18.15. Департамент охраны  – ОО,С и Т  

18.55. Ходцевский с/с  — Сенненский РОЧС

                                               

5 февраля 2018 г. (Понедельник)

ФСК  г. Сенно.  

18.15. Ходцевский с/с — ОО,С и Т

18.55. Департамент охраны –  ОАО «Литусово» Коковчинский с/с                        

 

8 февраля 2018 г. (Четверг)

 ФСК г. Сенно.

18.15. Ходцевский с/с — Департамент охраны

18.55. Сенненский РОЧС– ОАО «Литусово» Коковчинский с/с

                                                   

14 февраля  2018 г. (Понедельник)

ФСК  г. Сенно.

18.15. ОО,С и Т – Сенненский РГС

18.55. ОАО «Литусово» Коковчинский с/с — Сенненский РГС                            

 

15 февраля 2018 г. (Четверг)

ФСК г. Сенно.

18.15. Сенненский РГС – Департамент охраны

 

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

41 минута ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

1 час ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

1 час ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

5 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

7 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

7 часов ago