Напярэдадні Новага года галоўная ёлка раёна сабрала дзетвару.
На дабрачыннае мерапрыемства былі запрошаны 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх устаноў адукацыі Сенненшчыны – пераможцы раённых спаборніцтваў, конкурсаў, алімпіяд, дзеці з мнагадзетных сямей, дзеці-інваліды і іншыя.
Галоўнае дзейства разгарнулася на сцэне глядзельнай залы раённага Дома культуры.
Адкрыць сустрэчу запрасілі намесніка старшыні райвыканкама Зою Фаміну, якая павіншавала з надыходзячым Новым годам і дзяцей і дарослых, адзначыла, што дабрачынныя ёлкі ў нашай краіне праводзяцца ўжо дваццаць тры гады. Сёлета на Прэзідэнцкую ёлку атрымалі запрашэнні трое прадстаўнікоў маладога пакалення сенненцаў, дваццаць восем – пабываюць на абласной дабрачыннай ёлцы.
Прадстаўнік раённай улады падзякавала школьнікаў за добрую вучобу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выказала спадзяванне, што яны прадоўжаць тыя добрыя справы, якімі славяць Сенненшчыну яе ўраджэнцы, напрыклад, такія, як Ірына Крыўко. Зоя Фаміна падзякавала педагогаў за тое, што іх нястомная праца дапамагае іх выхаванцам дабівацца поспехаў на абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.
Удзельнікі мерапрыемства ад імя ўсіх дзяцей раёна паднеслі Зоі Сцяпанаўне ёлку-сувенір, зробленую рукамі вучняў Беліцкай школы.
Затым увагу дзяцей да сцэны прыкавала падрыхтаванае супрацоўнікамі раённага цэнтра дзяцей і моладзі яркае навагодняе прадстаўленне “Казка пра цара Салтана” на новы лад, дзе, як заўжды ў казцы, змагаліся сілы дабра і зла. Але дзеці не былі пасіўнымі гледачамі. Па ходзе інсцэніроўкі яны далучаліся да цікавых рухомых гульняў.
Яшчэ больш навагодняга настрою дабавіла забаўляльная праграма, якую ля прыгажуні-ёлкі ў фае ДК правялі работнікі Дома культуры.
У канцы свята кожнае дзіця атрымала падарунак.
Таццяна Буракова.
Фота аўтара.
Экономия топливно-энергетических ресурсов за счет внедрения современных энергоэффективных технологий, энергосберегающего оборудования, приборов и материалов, повышение…
Поручение Главы государства по наведению порядка помогает выполнять аграриям района профсоюз. Первый заместитель председателя–начальник управления…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 6 ноября открыл в Мозыре обновленный мост через реку Припять, передает корреспондент БЕЛТА.…
Директора КСУП «совхоз имени Машерова» Владимира Сафронова в кабинете застать практически невозможно: ему нужно быть…
Митинг, посвященный 108-й годовщине Октябрьской революции, пройдет в райцентре 7 ноября в 11.00. В нем…
В УЗ «Сенненская ЦРБ» в торжественной обстановке состоялось открытие современного эндоскопического кабинета. Открытие кабинета стало возможным…