У Палацы ўрачыстых абрадаў віншавалі жыхарак Сянна, якія нарадзілі першынцаў у другім паўгоддзі 2017 года. З цёплымі пажаданнямі да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама і кіраўнік раённых арганізацый РГА «Белая Русь» і «БСЖ» Зоя Фаміна. «Нараджэнне дзіцяці – самае светлае свята, — падкрэсліла Зоя Сцяпанаўна. – Пытанні аховы мацярынства і дзяцінства з’яўляюцца прыярытэтнымі ў нашай краіне. Распрацаваны дзяржаўныя праграмы па падтрымцы шматдзетных сем’яў. Дзеці – наша будучыня, якая заўтра будзе працаваць і забяспечваць нашу старасць».
Віншавала матуль і Ірына Мілеўская, загадчык аддзела загс райвыканкама, якая адзначыла, што на 20 снежня 2017 года ў горадзе зарэгістравана нараджэнне 92 немаўлят. З іх — 50 хлопчыкаў і 42 дзяўчынкі. Першынцамі ў сем’ях сталі 34 малышы.
У цёплай, сяброўскай атмасферы віноўнікам урачыстасці уручылі падарункі: вязанае адзенне для малышоў, салодкія ласункі і ручнікі – прадастаўленыя арганізатарамі акцыі і іншымі грамадскімі аб’яднаннямі.
Ад імя маладых матуль за ўвагу і прэзенты падзякавала прадстаўнікам грамадскіх аб’яднанняў Ірына Хасанава, дарэчы, карэспандэнт раённай газеты , якая ўлетку нарадзіла сына Назара.
Напрыканцы мерапрыемства ўсім прысутным быў прапанаваны невялікі канцэрт, арганізаваны супрацоўнікамі Сенненскага РЦКіНТ.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…