На Сенненшчыне адбыўся раённы семінар ідэалагічнага актыву

Раённы семінар ідэалагічнага актыву Сенненшчыны пачаўся з наведвання раённага Дома рамёстваў. Установа культуры нездарма стала пунктам візіту для ўдзельнікаў мерапрыемства. Адкрываючы сустрэчу, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, падкрэсліла значнасць і важнасць работы па папулярызацыі нацыянальнай культуры.

Дзелячыся ўражаннямі пра паездку ў Пясчанакопскі раён Растоўскай вобласці, Зоя Сцяпанаўна прызналася, што была ўражана тым, як падтрымліваюць і захоўваюць народныя традыцыі ў гэтым расійскім рэгіёне, як выкарыстоўваюць іх у выхаванні падрастаючага пакалення. Станоўчы вопыт з пабрацімскага раёна вырашылі пераняць і на Сенненшчыне. Так, у дзіцячых садках №2 і №3 райцэнтра з’явіліся музеі хлеба і беларускага побыту.

Ганарыцца сваімі майстрамі і наш раён. Сенненскі дом рамёстваў уваходзіць у пяцёрку лепшых устаноў такога тыпу Віцебшчыны. Ён стаў творчай лабараторыяй, дзе майстрамі вядзецца праца па 9 напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзейнічаюць 14 гурткоў, у якіх асвоіць рамёствы могуць людзі розных узростаў. У сваёй дзейнасці калектыў установы культуры імкнецца не толькі захаваць і адрадзіць народныя промыслы, уласцівыя ў першую чаргу нашаму рэгіёну, але і перадаць іх маладому пакаленню.

Як падкрэсліла намеснік кіраўніка раёна, садзейнічанне ў рабоце па прапагандзе і папулярызацыі народных традыцый, якую праводзяць установы культуры раёна, павінен аказваць і ідэалагічны актыў.

Знаёмства прадстаўнікоў працоўных калектываў з дзейнасцю Дома рамёстваў  — добрая нагода наладзіць плённае супрацоўніцтва па арганізацыі экскурсій, прыцягненні саміх работнікаў і іх дзяцей у гурткі, набыцці сувенірнай прадукцыі, зробленай рукамі сенненскіх майстроў.

Дырэктар установы культуры Вольга Квашко правяла для гасцей экскурсію па выставачных залах, распавяла пра тонкасці працы па вырабе экспанатаў, экспедыцыйную работу па зборы народных артэфактаў, а таксама пра калекцыі народнага касцюма Сенненскага строя, што ўзнаўляюць ў Доме рамёстваў. Многія ўдзельнікі семінара маглі паспрабаваць сябе за ткацкім станком і прайсці майстар-клас ад ткачыхі Іны Стычынскай.

На памяць аб сустрэчы ўсе ўдзельнікі семінара атрымалі ў падарунак невялікія сувеніры ручной работы.

 Другая частка семінара прайшла на базе Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў. Адной з галоўных тэм пасяджэння сталі выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. З тым, як праходзіць выбарчая кампанія ў раёне, прысутных пазнаёміла Зоя Фаміна.

 Аб асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 11 месяцаў бягучага года і перспектывах развіцця на 2018 год распавяла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Инэсса Гардзецкая.

Кіраўнік раённага вузла паштовай сувязі Святлана Насечанка спынілася на арганізацыі падпісной кампаніі на 1 квартал 2018 года.

 Абмеркавалі на семінары таксама ўдзел працоўных калектываў у навагодніх раённых мерапрыемствах і акцыях.

 У цэлым начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Мяцеліца станоўча ацаніў  дзейнасць ідэалагічнага актыву. Па выніках 2017 года тры арганізацыі — раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, раённы вузел паштовай сувязі і Сенненская школа-інтэрнат — прымуць удзел у абласным конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

На здымках: Вольга Квашко дэманструе ўдзельнікам семінара калекцыю рэгіянальнага народнага касцюма; за ткацкім станком хімік вытворчай лабараторыі і будучы ідэолаг Багушэўскага спіртзавода Юлія Драздова.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

8 часов ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

9 часов ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

9 часов ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

12 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

14 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

14 часов ago