У Студзёнкаўскай ДССШ абмеркавалі вопыт інавацыйнай дзейнасці школы

     Семінар намеснікаў дырэктараў школ раёна па вучэбнай рабоце “Кіраванне інвацыйнай практыкай ва ўстанове адукацыі: ад стварэння ўмоў да ўкаранення вынікаў” прайшоў на базе Студзёнкаўскай ДССШ, на якім быў абмеркаваны вопыт інавацыйнай дзейнасці школы, расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Жанна Падалінская.

     Установа адукацыі з 2012 года рэалізоўвала раённы інавацыйны праект “Укараненне мадэлі сістэмнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс”.

     За час рэалізацыі праекта ў школе былі значна палепшаны матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы абучэння. На сённяшні дзень тут дзейнічае шырокапалосны інтэрнет, пракладзена лакальная сетка, якая забяспечвае доступ у інтэрнет не толькі ў кабінеце інфарматыкі, але і за яго межамі: у кабінеце хіміі і біялогіі, бібліятэцы, кабінеце намеснікаў дырэктара. Забяспечаны персанальнымі камп’ютарамі 4 вучэбных кабінеты. Створаны інфармацыйна-рэсурсны медыацэнтр, дзе збіраюцца электронныя матэрыялы вучэбнага і выхаваўчага зместу, метадычныя матэрыялы. Ёсць неабходныя перыферыйныя ўстройствы: 2 чорна-белыя і 1 каляровы прынтар, сканер, мультымедыйная ўстаноўка, праграмнае забеспячэнне па вучэбных прадметах.

     Акцэнт у рабоце семінара быў зроблены на практычнай частцы. Магчымасці выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на ўроку біялогіі прадэманстравала настаўніца С. Пагарэльская. Тэхналогіі актыўна выкарыстоўваюцца ў рабоце кіруючага апарату, педагогаў з вучнямі, бацькамі, грамадскасцю.

     Ва ўстанове адукацыі з пачатку навучальнага года дзейнічае сайт школы, як мэтавы рэсурс узаемадзеяння педагагічнай, вучнёўскай і бацькоўскай аўдыторый.

     Вопыт выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у рабоце з вучнямі, бацькамі і грамадскасцю прадставіла таксама намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце С. Станулевіч, якая адзначыла, што вучні актыўна прыцягваюцца да стварэння сцэнарыяў мерапрыемстваў, да ўдзелу ў здымках відэаролікаў, стварэння тэматычных прэзентацый. Вучні прадэманстравалі ўдзельнікам семінару відэаролікі “Заставайся вольным”, “Інтэлектуальная гульня па хіміі”, “Упрыгожым школьны двор”, створаныя імі ў сааўтарстве з педагогамі.

     Вопыт работы з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій прадставілі настаўнік-дэфектолаг Г. Луцыковіч, настаўнік абслуговай працы Т. Подраз.

      Важным момантам у рэалізацыі праекта стала стварэнне віртуальнага кабінета па прадметах, работу якога прадэманстравала настаўніца хіміі Н.Печанькова.

     Пры падвядзенні вынікаў семінара члены метадычнага савета далі высокую ацэнку рабоце педагагічнага калектыву Студзёнкаўскай школы па выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе.

 Наш кар.   

 

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

1 час ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

2 часа ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

3 часа ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

4 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

7 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

24 часа ago